Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

Сёння ўстанову "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" наведалі кіраўнікі і спецыялісты арганізацый ляснога сектара Расійскай Федэрацыі.

Госці азнаёміліся з дзейнасцю навукова-даследчага аддзела ўстановы, з тэхналогіяй нарыхтоўкі і перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.

Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў КРАСАВІКУ 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дата

правядзення

Час правядзення

Нумар

тэлефона

КУЧЫНСКАЯ

Наталля Пятроўна,

начальнік аддзела метадалогіі і рэгулявання бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

06.04.2024

9:00-12:00

(017) 200 48 86

КУЛІК

Аляксандр Антонавіч,

міністр лясной гаспадаркі

13.04.2024

9:00-12:00

(017) 200 46 01

МАЦКЕВІЧ

Андрэй Антонавіч,

начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі

20.04.2024

9:00-12:00

(017) 200 47 11

ЮШКЕВІЧ

Сяргей Андрэевіч,

начальнік аддзела навукі, прававой і кадравай работы

27.04.2024

9:00-12:00

(017) 200 04 53

22 сакавіка 1943 года – дзень, адзначаны адной з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень вёска Хатынь у Беларусі была знішчана нямецкімі карнікамі. Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта несціхаючы боль у сэрцы беларусаў.

Сёння ў РЛСНЦ адбыўся сход, прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў вёсцы Хатынь, які стаў сімвалам пакут і гора беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Напярэдадні гэтай журботнай даты быў прадэманстраваны дакументальны фільм «I будзе жыць Хатынь», які крануў душу і сэрца кожнага прысутнага на сходзе: сакавіцкі дзень 1943 года стаў апошнім для 149 хатынцаў. У полымі зніклі 26 дамоў. На месцы лясной вёскі засталіся папялішча ды сіратлівыя трубы печаў.

Супрацоўнікі ўстановы "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" усклалі кветкі да вечнага агню Хатыні.

Гісторыя вёскі Хатынь адгукаецца болем у сэрцы кожнага беларуса. 22 сакавіка 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі бязлітасна знішчылі 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей. Людзей расстрэльвалі і палілі жыўцом – такім крывавым метадам фашысты спрабавалі сцерці з твару зямлі тысячы нашых вёсак і гарадоў. У кожным кутку Беларусі ёсць такія сумна вядомыя месцы, як Хатынь, – сімвалы гора, але ў той жа час непакорлівасці беларускага народа.

У гэту журботную дату мы ўспамінаем ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - кожнага трэцяга беларуса, які так і не ўбачыў мірнае неба над сваім домам. Страшна ўявіць, колькі лёсаў абарвалася з-за вар'ятскiх ідэй фашыстаў, колькі людзей страціла сваіх родных і блізкіх.

Наш абавязак - не забываць і перадаваць гісторыю, каб будучыя пакаленні ведалі, як важна берагчы мір і свабоду. Лічу, што дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» павінен наведаць кожны беларус і аддаць даніну памяці тым, хто загінуў за нашу з вамі свабоду.

Сёння мы абавязаны клапаціцца пра мір і ўмацоўваць адзінства нашага народа. Імкнуцца да таго, каб падобныя трагедыі больш ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі. Няхай гадавіна Хатыні будзе напамінам аб неабходнасці міру, згоды і справядлівасці.

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

Старонка 7 з 30

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў