Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

Чацвер, 02 Май 2024 10:12

Вiтаем, Першамай!!

Работнікі ўстановы «РЛСНЦ» прынялі ўдзел у святкаванні 1 мая!

Свята працы сабрала работнікаў РЛСНЦ у сталічным Парку Перамогі.

Сход у працоўным калектыве, прысвечаны святу працы - "Чалавек Працы заўсёды быў, ёсць і застанецца галоўным героем нашага жыцця"!

#1мая2024

Аўторак, 30 Красавік 2024 16:56

1 Мая - Дзень працы

Беларусь адзначае 1 Мая. Дзень працы. Свята традыцыйнае, свята міжнароднае. Са сваёй гісторыяй і маштабам.

Гэта свята традыцыйна адзначае Беларусь, а яшчэ Аўстралія, ЗША (праўда, у верасні), Канада, Еўропа. Нават Мальдывы і Багамы, дзе, здавалася б, наогул не да працы, а жыццё – суцэльны адпачынак. Адно з самых, аказваецца, адзначаемых святаў свету. Больш чым паўсотні дзяржаў святкуюць афіцыйна і зрабілі гэты дзень выхадным.

Майскія святы маюць старажытную гісторыю. Тры тысячы гадоў таму жыхары старажытнай Італіі пакланяліся багіні Майі – заступніцы зямлі і ўрадлівасці. У гонар яе апошні месяц вясны назвалі маем, а ў яго першы дзень ладзiлiся гулянні і ўрачыстасці.

Гісторыя свята 1 Мая, Дня салідарнасці працоўных, пачынаецца з 1886 года. 1 мая 1886 года Чыкагскія рабочыя арганізавалі забастоўку і дэманстрацыю з патрабаваннямі 8-гадзіннага працоўнага дня. Акцыя скончылася кровапралітным сутыкненнем з паліцыяй, што прывяло да масавых ахвяр сярод дэманстрантаў. Праз тры гады, у ліпені 1889 г., Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу назваў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі.

У Расійскай імперыі гэта свята ўпершыню адзначылі ў 1890 годзе ў Варшаве правядзеннем Першамайскай стачкі рабочых. На наступны год у Пецярбургу адбылася першая маёўка. З 1897 года маёўкі сталі насіць палітычны характар і суправаджацца масавымі дэманстрацыямі. У дарэвалюцыйны час першамайскія маёўкі рабочых праходзілі і ў Беларусі.

У 1917 годзе 1 мая ўпершыню адсвяткавалі адкрыта. У многіх гарадах Расіі мільёны рабочых выйшлі на вуліцы з лозунгамі "Уся ўлада Саветам", "Далоў міністраў-капіталістаў". Па сапраўднаму масавым святам 1 мая стаў у СССР. І гэта сапраўды было свята для савецкіх працоўных. Доўгі час дзень 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных усіх краін. У гады перабудовы дэманстрацыі на вуліцах вёсак і гарадоў спыніліся. Некаторыя дзеячы пастараліся выкрасліць гэту дату з пераліку афіцыйных святаў. Але працоўны народ у розных краінах па-ранейшаму адзначае Дзень салідарнасці працоўных.

У 1997 годзе гэта свята перайменавалі ў Свята вясны і працы. А яшчэ Першамай называлі святам вясны. Ён сапраўды быў першым вясновым святам, не лічачы Вялікадня. Людзі радаваліся абнаўленню прыроды і дружна ішлі на дэманстрацыю, якая была не толькі палітычнай акцыяй, але і давала магчымасць сустрэцца з сябрамі, убачыць свой калектыў. Пасля дэманстрацыі было прынята хадзіць адзін да аднаго ў госці. Да гэтага часу шмат хто памятае легендарныя "МIР! ПРАЦА! МАЙ!".

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. Дзень працы ўстаноўлены як агульнарэспубліканскі святочны дзень. У Беларусі з'яўляецца непрацоўным днём. Штогод праводзяцца мітынгі ў гонар гэтага свята. Народ ушаноўвае людзей, якія дасягнулі важных поспехаў у розных сферах вытворчасці і культуры. У гэты дзень прынята падводзіць вынікі, вызначаць перспектывы і верыць, што намечаныя высакародныя мэты абавязкова будуць дасягнуты, што чалавек працы заўсёды быў, ёсць і застанецца галоўным героем нашага жыцця.

Дарагія калегі!

Ад усёй душы віншую Вас са святам Вясны і Працы – 1 Мая!

Першамай заўсёды быў, ёсць і будзе святам працы і жыцця, міру і згоды, радасці і адзінства. Гэта тыя каштоўнасці, якія важныя ва ўсе часы. Бо ў аснове дабрабыту сям'і, грамадства, дзяржавы ляжыць сумленная праца, калектыўная згуртаванасць, імкненне зрабіць жыццё лепшым.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам поспехаў у справах, мірнай працы, светлага шчаслівага жыцця, моцнага здароўя, добрага вясновага настрою і дабрабыту кожнаму дому!

З найлепшымі пажаданнямі

Дырэктар Карась А.М.

Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў маi 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дата

правядзення

Час правядзення

Нумар

тэлефона

БАНДАРЭНКА

Аляксей Уладзіміравіч,

начальнік аддзела дакументазвароту, інфарматызацыі і арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння

04.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 49 04

ДРАГУН

Аляксандр Мікалаевіч,

першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі

11.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 46 05

КАЗАРЭЗ

Аляксандр Іванавіч,

начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі

18.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 46 32

МАЛАШЭВІЧ

Ігар Ігаравіч,

начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый

25.05.2024

9:00-12:00

(017) 200 42 34

Старонка 2 з 30

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў