Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Вытворчы аддзел

Супрацоўнікі:

Кацярына Аляксандраўна Радушкевіч – начальнік вытворчага аддзела


Ксенія Аляксандраўна Мяцеліца – інжынер II катэгорыі


Аксана Канстанцінаўна Селядцова – інжынер-тэхнолаг I катэгорыі


Галіна Барысаўна Баган – інжынер садова-паркавай гаспадаркі


Алена Мікалаеўна Шаўчэнка – майстар


Асноўныя функцыі аддзела:

1. Перапрацоўка лесанасеннай сыравіны і атрыманне чыстага насення на абсталяванні шведскай фірмы «Nomeko».

25 01 2021 1


Тэхналагічны працэс уключае:

  • Прыёмка лесанасеннай сыравіны іглічных парод ад лесагаспадарчых устаноў.
  • Сартаванне сыравіны на істужачным транспарцёры фірмы Nomeko.

25 01 2021 2


  • Сушка шышак у сушыльных камерах фірмы Nomeko з кантролем працэсу кампутарам.

25 01 2021 3


  • Выманне насення з крылаткай з раскрытай шышкi на ўстаноўцы фірмы Nomeko.

25 01 2021 4


  • Абяскрыльванне насення на абяскрыльвацелi фірмы Nomeko.
  • Ачыстка і сартаванне насення на сепаратарах рознага тыпу.

25 01 2021 5


• Сушка насення да аптымальнага значэння вільготнасці ў сушыльнай шафе фірмы Nomeko.

25 01 2021 7


  • Адбор ўзору на лабараторнае вызначэнне пасяўных якасцяў, фіта - і энтамалагічнай заражанасці

25 01 2021 8


  • Закладка насення на захоўванне ў халадзільныя камеры.

25 01 2021 9


2. Высеў насення ў касеты для далейшага вырошчвання ляснога пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай ажыццяўляецца на абсталяванні італьянскай фірмы "MosaGreenSrl"

25 01 2021 10


Тэхналагічны працэс уключае:

  • Мыйку і дэзінфекцыю касет.
  • Запаўненне касет тарфяна-перлiтным субстратам.

25 01 2021 11


  • Высеў насення.

25 01 2021 12


  • Мульчаванне касет аграперлiтам.

25 01 2021 13


  • увільгатненне да аптымальнай вільготнасці.
  • Транспарціроўку касет у плёнкавую цяпліцу альбо ўпакоўка і загрузка на транспарт заказчыка.

25 01 2021 14


3. Вырошчванне пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай

25 01 2021 15

25 01 2021 16


Для вырошчвання ляснога пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай маюцца 8 цяпліц агульнай плошчай 1,152 га, абсталяваныя фрамугамі, палівачнымі рампамі, сістэмамі зацянення і штучнага туману, механічнай і аўтаматычнай сістэмамі падкормак, цеплагенератарамі. У цяпліцах ствараюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для вырошчвання сеянцоў з закрытай каранёвай сістэмай у пачатку вегетацыі.

25 01 2021 17

25 01 2021 18


Па сканчэнні аднаго месяца касеты з сеянцамі перамяшчаюць на палі дагадоўвання (агульная плошча 2,75 га), якія аснашчаны палівальнымi рампамi.

У канцы вегетацыйнага перыяду сеянцы з закрытай каранёвай сістэмай пакуюцца ў пластмасавыя скрыні і адпраўляюцца на захоўванне ў халадзільныя камеры агульнай плошчай 0,065 га і умяшчальнасцю 3 млн сеянцоў.

25 01 2021 19

25 01 2021 20


4. Выкананне прышчэпачных работ і вырошчванне прышчэпленага пасадачнага матэрыялу з мэтай закладкі і дапаўненні лесанасенных плантацый.

25 01 2021 21


5. Вырошчванне дэкаратыўнага пасадачнага матэрыялу.

Маецца 5 цяпліц з туманаўтварэннем, што забяспечвае стварэнне аптымальных для ўкаранення чаранкоў умоў. Поле дарашчвання, на якім адбываецца далейшы рост раслін у кантэйнерах рознага лiтражу, абсталявана сістэмай ротарнага паліву.

25 01 2021 22

25 01 2021 23


6. Азеляненне і ландшафтны дызайн

Праводзяцца работы па азеляненні і ландшафтным дызайне - ад складання індывідуальнага праекта з улікам пажаданняў Заказчыка, да рэалізацыі яго ў натуры.

Чытаць 1143 разоў Апошняя змена 25.01.2021
Ацэніце гэты матэрыял

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў