Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

У нашай установе «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» узышла першая ратацыя елкі еўрапейскай.

Сёння наш цэнтр наведалі калегі з Расійскай Федэрацыі. Госці азнаёміліся з дзейнасцю нашай установы.

Паважаныя калегі!

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэта свята сімвалізуе шматвяковыя гістарычныя сувязі, агульныя каштоўнасці і сяброўства, якое злучае нашы краіны.

У рамках Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія ўзмацняюць вытворчую кааперацыю, рэалізуюць новыя перспектыўныя праекты ў самых розных галінах, уключаючы лясную гаспадарку. Прыкладам таму служыць наша цеснае партнёрства з кіраўнікамі і спецыялiстамі ляснога сектара Расійскай Федэрацыі. Расійскія калегі штогод праходзяць навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса. Наладжаны пастаянны абмен вопытам па пытаннях вядзення гадавальніцкай гаспадаркі, аховы лясоў ад пажараў, прымянення машын і механізмаў для догляду лесу.

Трагедыя, якая адбылася ў Падмаскоўі, паказала, што беларусы і расіяне застаюцца разам не толькі ў радасці, але і ў горы. Мы падзяляем боль страты і заўсёды гатовы падставіць сваё плячо нашаму брацкаму народу. У гэтыя складаныя часы мы адзіныя як ніколі!

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК

У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але гэты дзень у сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязяў і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гэта свята тых канструктыўных сіл, якія, пераадолеўшы масіўны знешнi і ўнутраны ціск, змаглі закласці асновы адзінства на новым гістарычным этапе.

2 красавіка ў Беларусі і Расіі Дзень яднання народаў штогод адзначаюць на дзяржаўным узроўні. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. Праз год 5 сакавіка была падпісана дамова аб саюзе Беларусі і Расiі. А 8 снежня 1999 года - дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі двух кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 г.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых дамах заўсёды пануюць мір і згода.

Пятніца, 29 Сакавік 2024 12:07

«Што? Дзе? Калі?»

Сёння працаўнікі ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр» бяруць удзел у абласным чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», прысвечанага 120-годдзю прафсаюзнага руху.

Старонка 6 з 30

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў