Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

Рэспубліканскі суботнік на тэрыторыі ўсёй Беларусі пройдзе 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Пра гэта інфармуе Урад краіны ў сваіх сацсетках.

Па матэрыялах крыніцы, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, грошы размяркуюць наступным чынам: 35% – Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці; 35% – Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Дзецям – ахвярам вайны" ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна; 30% – на аднаўленне і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў, месцаў вайсковай і баявой славы, размешчаных у Мінску і абласцях.

Крыніца: БЕЛТА

Штогод 12 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Менавіта ў гэты дзень, 12 красавіка 1961 года, савецкі касманаўт Юрый Гагарын упершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы эпоху пілатуемых касмічных палётаў і шлях для даследавання касмічнай прасторы.

Палёт Гагарына працягваўся 108 хвілін. Абляцеўшы планету адзін раз, касманаўт атрымаў з зямлі каманду на спуск. Спускаемы апарат прызямліўся ў стэпе непадалёк ад Саратава. На вышыні некалькіх кіламетраў Юрый Гагарын катапультаваўся і здзейсніў мяккую пасадку на парашуце. Першаму касманаўту планеты 14 красавіка 1961 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Штогод 11 красавіка свет ушаноўвае памяць ахвяр нацызму, воляю лёсу якія апынуліся ў засценках лагераў смерці ў гады Другой сусветнай вайны. Гэта дата стала сімвалам адначасова найвялікшага смутку і сілы духу. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе вязні канцлагера Бухенвальд, даведаўшыся аб набліжэнні саюзных войскаў, узнялі ўзброенае паўстанне супраць гітлераўцаў і вырваліся на волю.

Сёння кіраўнік дзяржавы праводзіць вялікую нараду па пытаннях развіцця прамысловасці. Сярод запрошаных - каля трох соцень удзельнікаў, у тым ліку - міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Тэма развіцця прамысловасці для галіны вельмі важная, перш за ўсё, з пункту гледжання вытворчасці тэхнікі. Сёння ў сістэме Мінлясгаса ёсць 11,4 тысяч адзінак аўтатрактарнай тэхнікі і матацыклаў. Асноўныя лесанарыхтоўчыя магутнасці прадстаўлены 456 харвестэрамі, 414 форвардэрамі, 858 аўтамабілямі-сартыментавозамі, больш за 1,3 тыс. пагрузачна-транспартных машын. Пераважная большасць - айчыннай вытворчасці.

У галіне лясной гаспадаркі выбудавана сістэмная работа па абнаўленні парка тэхнікі. Так, у 2024 годзе лясгасы плануюць набыццё каля 50 харвестараў і 35 форвардэраў айчыннай вытворчасці, 30 аўтамабіляў-сартыметавозаў, 26 машын пагрузачна-транспартных. На гэтыя мэты плануецца патраціць больш за 115 млн. рублёў.

Адзін з ключавых пасылаў, дадзеных Прэзідэнтам на нарадзе, - працаваць на перспектыву. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за тры гады аб'ёмы вытворчасці ў прамысловасці выраслі амаль на 40 працэнтаў. У прыватнасці, назіраецца значнае павелічэнне выпуску электронікі, легкавых і грузавых аўтамабіляў, камбайнаў. Разам з тым праблем у сферы прамысловасці яшчэ хапае.

- Але што з іншымі прамысловымі гігантамі? Чаму скараціліся аб'ёмы выпуску халадзільнікаў, трактароў, пагрузчыкаў, рухавікоў? Больш чым на чвэрць асеў "Бабруйскаграмаш". Толькі на 12 працэнтаў у 2023 годзе быў загружаны Мінскі падшыпнікавы завод, - заўважыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў таксама нараўне з мадэрнізацыяй буйных прамысловых гігантаў надаць увагу стварэнню новых вытворчасцяў.

- Нам неабходна стварыць абсалютна новыя, перадавыя вытворчасці, якія выпускаюць інавацыйныя прадукты.

Аб асноўных акцэнтах нарады, чытайце на сайце "БелТА".

Прэс-служба Мінлясгаса з выкарыстаннем матэрыялаў СМІ

Панядзелак, 08 Красавік 2024 16:43

Акцыя "Аднавiм лясы разам!"

Калектыў установы "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" прымае ўдзел у акцыі "Аднавім лясы разам" на тэрыторыі Валмянскага лясніцтва Мінскага лясгаса.

Няхай кожнае пасаджанае дрэва стане сімвалам клопату пра родную Беларусь.

Старонка 5 з 30

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў