Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў сакавіку 2024 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.
Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Нумар тэлефона |
МАЛАШЭВІЧ Ігар Ігаравіч, начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый |
02.03.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200-42-34 |
КРЭЧ Уладзімір Іванавіч, намеснік міністра лясной гаспадаркі |
09.03.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200-46-09 |
БАНДАРЭНКА Аляксей Уладзіміравіч, начальнік аддзела дакументазвароту, інфарматызацыі і арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння |
16.03.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200-49-04 |
УГРЫН Аляксандр Сяргеевіч, начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў |
23.03.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200-49-45 |
ТОРЧЫК Дзмітрый Іванавіч, начальнік упраўлення лясной гаспадаркі |
30.03.2024 |
9:00-12:00 |
(017) 200-45-21 |
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята непарыўна звязана з барацьбой беларусаў за суверэнітэт і незалежнасць, за права жыць свабодна на роднай зямлі. Найбольш яркiя лепшыя рысы нашага народа - мужнасць, стойкасць і гераізм - праявіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі на абарону вялікай Радзімы ўстаў і стары і малы. Мы беражліва захоўваем памяць аб гэтым подзвігу і ў год 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - асаблівыя словы падзякі нашым дарагім ветэранам.
Мы ганарымся абаронцамі Айчыны ўсіх пакаленняў, якія заўсёды з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак. Так было і ў далёкім Афганістане, і ў іншых гарачых кропках планеты.
Перакананы, што нашы ўзброеныя сілы сёння валодаюць усім неабходным, каб даць адпор любому агрэсару, адстаяць мір і згоду на беларускай зямлі, а створаная ў краіне сістэма тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння надае справе абароны Айчыны сапраўды ўсенародны характар.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у служэнні Айчыне.
Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі! Дарагія ветэраны!
Віншую вас з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Перакананы, што для многіх з вас гэта па-сапраўднаму важнае свята. Бо служба ў войску - тое, што не праходзіць з гадамі, гэта сапраўдная школа жыцця, якая прывівае любоў да сваёй Радзімы, дае разуменне сапраўднай каштоўнасці рэчаў, вучыць дысцыпліне. Я рады, што многія работнікі галіны прайшлі гэту школу.
Гледзячы на тое, што адбываецца сёння ў свеце, усё больш радуешся падарунку звыш: нам дадзена найвялікшая каштоўнасць жыць у міры і згодзе, радавацца поспехам і дасягненням сваёй любімай краіны.
Сёння, будучы кіраўніком, я з настальгіяй успамінаю гады сваёй армейскай службы, шчыра ганаруся тымі маладымі хлопцамі, якія ахвотна ідуць у войска, імкнуцца адкрыць для сябе новы нязведаны свет.
Як неаднаразова падкрэсліваў наш Прэзідэнт, добрае і моцнае войска - адна з ключавых апор беларускай дзяржавы. Менавіта таму ў краіне надаецца вялікая ўвага своечасоваму тэхнічнаму пераўзбраенню і аснашчэнню Узброеных Сіл.
Многія нашы работнікі сёння працуюць у няпростых умовах: абстаноўка на мяжы напружаная. Хачу сказаць, што ў гэтых умовах кожны з Вас, дарагія работнікі галіны, здзяйсняе свой подзвіг. Вы абараняеце Айчыну тым, што не даяце спыніцца нашым вытворчасцям, адказна працуеце на даручаным вам участку, беражліва і з душой ставіцеся да прыроднага багацця краіны. Паверце, гэта вельмі важна.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь хачу пажадаць усім нам мірнага неба. Хай беларускія лясы ніколі больш не бачаць вайны, а наша маленькая, але вельмі ўтульная краіна шчасна развіваецца з кожным днём. Любіце сваю працу, любіце сваю сям'ю, любіце сваю краіну.
Са святам!
З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік
Сёння нашых удзельнікаў чакае эстафета: 3 х 4 км (мужчынская) і 3 х 2,5 км (жаночая).
Усім удачы, добрага настрою і, вядома ж, ПЕРАМОГІ!
© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены
Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў