2 ліпеня 2025 года ва ўстанове "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" адбыўся сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемства перад прысутнымі работнікамі выступіў намеснік дырэктара - Герфурт Сяргей Браніслававіч, дзе абмеркавалі гісторыю дзяржаўнага свята і ён павіншаваў калег з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці.
3 ліпеня — гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала для яе грамадзян сімвалам свабоды і міру.