Студэнты УА "БДТУ" лесагаспадарчага факультэта - удзельнікі студэнцкага атрада "Селекцыянер" імя Героя Савецкага Саюза Марэсьева Аляксея Пятровіча ўжо другі тыдзень працуюць у РЛСНЦ, дзе запаўняюць цяпліцы засеянымі касетамі; займаюцца праполкай і падкормкай дэкаратыўных раслін; выконваюць догляд за прышчэпленым пасадачным матэрыялам.