Дарагія ветэраны! Паважаныя калегі!
Ад усёй душы віншую Вас з Днём Перамогі!
Гэтае свята па-сапраўднаму дарагое для кожнага беларуса. Яно нагадвае нам пра вялікі подзвіг беларускага народа, яго гераізм, мужнасць і адвагу. Прыемна, што сярод тых, хто сустракае 80-годдзе Вялікай Перамогі, ёсць і нашы паважаныя ветэраны. Квітнеючы май 2025-га сустракаюць тыя, хто ў гады вайны са зброяй у руках абараняў ад ворага нашу Радзіму, а пасля, у мірныя гады, прысвяціў сваё жыццё лясной справе. Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны! Мы назаўжды ў даўгу перад вамі!
Наш народ заплаціў вялікую цану за Вялікую Перамогу. І сёння мы, яе нашчадкі, абавязаны зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць і мір на беларускай зямлі. Кожны на сваім месцы можа ўнесці свой уклад у гэтую святую справу: добрасумленна працаваць, аберагаць гістарычную праўду, гадаваць дзяцей і ўнукаў у любові да роднай зямлі.
У гэты светлы святочны дзень я яшчэ раз дзякую нашым ветэранам за іх бясцэнны подзвіг. А ўсім работнікам лясной гаспадаркі жадаю поспехаў у працы, росквіту і дабра.
Са святам! З Днём Перамогі!
З павагай, Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік