Дарагія калегі! Паважаныя ветэраны!
Шчыра віншую вас з 1 мая – Святам працы!
Працавітасць і адказнасць – тыя якасці, якія ўласцівыя кожнаму работніку лясной гаспадаркі.
Дзякуючы самаадданай працы працаўнікоў галіны, таму трываламу падмурку, які заклалі нашы паважаныя ветэраны, мы сёння бачым, якімі сямімільнымі крокамі развіваецца лясная гаспадарка. Гэта і вырошчванне якаснага пасадачнага па найноўшых тэхналогіях, і адкрыццё сучасных вытворчасцей па выпуску запатрабаванай прадукцыі, і цыфравізацыі лясной справы.
Наша галіна, нягледзячы на цяжкасці і выклікі звонку, з кожным годам бярэ для сябе новыя планкі. Перш за ўсё, гэта датычыцца прамысловай сферы, дзе дасягнуты рэкордныя аб'ёмы рэалізацыі дзелавой драўніны ўнутры краіны за год – 10 мільёнаў кубаметраў і такія ж рэкордныя паказчыкі па экспарце пілапрадукцыі – мільён кубаметраў.
Лясгасы сёння - гэта сучасныя прадпрыемствы з моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Але ўсе мы разумеем: за любым станком, як і за рулём любога "жалезнага каня" сёння стаіць і сядзіць чалавек. І менавіта на чалавеку працы трымаюцца ўсе поспехі галіны. Гэты ж прынцып працуе і ў нашых шматпрофільных рэспубліканскіх арганізацыях, дзе таксама працуе вялікая каманда прафесіяналаў.
Невыпадкова напярэдадні Свята працы ў многіх рэгіёнах адкрываюцца Дошкі гонару. І мне, як міністру, прыемна бачыць на іх партрэты нашых работнікаў, імёны нашых арганізацый. Два лясгасы галіны -Барысаўскі вопытны і Клічаўскі - занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта вялікі гонар для галіны.
Не меншае пачуццё гонару адчуваеш, чытаючы навіны пра тое, што работнікам лясной гаспадаркі прысуджаюць званне "Чалавек года" ў сваіх галінах. Гэта дарагога варта!
У гэты цудоўны святочны дзень я хацеў бы падзякаваць кожнаму з вас – ад лесавода да кіраўніка – за вашу любоў да прафесіі. Мы можам зрабіць вельмі многае, калі будзем адной камандай. Будзе камандная праца – будзе і вынік, а ўзнагароды, паверце, не прымусяць сябе доўга чакаць.
Са святам! З 1 мая!
З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік