Намеснік дырэктара - Сяргей Браніслававіч Герфурт павіншаваў прысутных, яшчэ раз нагадаўшы аб тым, што Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь быў прыняты 15 сакавіка 1994 года, а ў 1996, 2004 і 2022 гадах у яго ўносіліся змяненні і дапаўненні. Канстытуцыя рэгулюе ўсе сферы жыцця нашага грамадства, таму так важна ведаць яе.