Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Акцыя "Лай лесу новае жыццё!" пройдзе ў Беларусі з 21 сакавіка па 12 красавіка

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Кампанія, накіраваная на аднаўленне лясоў, у тым ліку пацярпелых у выніку разгулу ліпеньскай стыхіі, адбудзецца ўжо другі раз. Нагадаем, восенню мінулага года старт ініцыятыве Мінлясгаса даў асабіста Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго ініцыятыву падхапілі ўсе вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў, камітэтаў, канцэрнаў і іншых ведамстваў.

    У рамках другога этапу акцыі ўпор па-ранейшаму будзе зроблены на аднаўленні ветравальна-бураломных лесасек. Асноўны фронт работ трэба будзе выканаць у найбольш пацярпелай Гомельскай вобласці, дзе зараз актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад будучыя лесапасадкі.

    Сімвалічна, што ў гэты раз акцыя пройдзе пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Чакаецца, што кампанію, як і ў папярэднія гады, падтрымаюць дзясяткі тысяч валанцёраў.

    11 03 25 18

    Каб прыняць удзел у акцыі добраахвотнікам неабходна звязацца з цікавячым лясгасам або лясніцтвам і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы галіны забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.

    Лесапасадкі будуць арганізаваны па ўсёй краіне. Аднак Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае валанцёраў аказаць сваю дапамогу па магчымасці Гомельскай або Магілёўскай абласцям, найбольш пацярпелым ад разгулу стыхіі. У гэтых абласцях кожная пара рук - на вагу золата, а ўклад добраахвотнікаў у аднаўленне лясоў будзе ўдвая каштоўны.

    У бліжэйшы час на сайтах лесагаспадарчых установах з'явіцца ўся неабходная кантактная інфармацыя.

    Нагадаем, у рамках восеньскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" удзел у кампаніі прынялі каля 80 тысяч беларусаў.

    Сімвалічна, што цяперашняя ініцыятыва Мінлясгаса атрымае свой працяг. Услед за акцыяй "Дай лесу новае жыццё!" стартуе новая кампанія "ЛЕС! ДАБРО! ПАРАДАК!", накіраваная на добраўпарадкаванне беларускіх лясоў. Яна стартуе 12 красавіка, у дзень завяршэння акцыі "Дай лесу новае жыццё!", і фінішуе 1 мая ў Свята працы. Такім чынам, у Год добраўпарадкавання Мінлясгас правядзе сапраўдны марафон з добраахвотных акцый.

    ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ!

    mlh.by

    11.03.2025 Крыніца: Ул. iнф.

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў