У Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса збярэцца кіруючы актыў галіны, на пасяджэнне калегіі запрошаны і кіраўнікі з іншых ведамстваў.
У рамках пасяджэння будуць адзначаны лясгасы і ДВЛГА, якія спрацавалі летась лепш за іншых. Да вызначэння пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі камісія падышла максімальна строга.
За шэраг сур'ёзных недахопаў - спісанне і прыжывальнасць лясных культур, прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю, карупцыйныя злачынствы - з устаноў здымаліся балы. Такім чынам, лепшымі сталі тыя, хто не толькі ўпэўнена трымае вытворчыя паказчыкі, але і паказвае прыклад у лесааднаўленні і дысцыпліне.