Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Аляксандр Кулік прымае ўдзел у нарадзе з Прэзідэнтам. У цэнтры ўвагі - развіццё прамысловасці

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Сёння кіраўнік дзяржавы праводзіць вялікую нараду па пытаннях развіцця прамысловасці. Сярод запрошаных - каля трох соцень удзельнікаў, у тым ліку - міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

    Тэма развіцця прамысловасці для галіны вельмі важная, перш за ўсё, з пункту гледжання вытворчасці тэхнікі. Сёння ў сістэме Мінлясгаса ёсць 11,4 тысяч адзінак аўтатрактарнай тэхнікі і матацыклаў. Асноўныя лесанарыхтоўчыя магутнасці прадстаўлены 456 харвестэрамі, 414 форвардэрамі, 858 аўтамабілямі-сартыментавозамі, больш за 1,3 тыс. пагрузачна-транспартных машын. Пераважная большасць - айчыннай вытворчасці.

    У галіне лясной гаспадаркі выбудавана сістэмная работа па абнаўленні парка тэхнікі. Так, у 2024 годзе лясгасы плануюць набыццё каля 50 харвестараў і 35 форвардэраў айчыннай вытворчасці, 30 аўтамабіляў-сартыметавозаў, 26 машын пагрузачна-транспартных. На гэтыя мэты плануецца патраціць больш за 115 млн. рублёў.

    Адзін з ключавых пасылаў, дадзеных Прэзідэнтам на нарадзе, - працаваць на перспектыву. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што за тры гады аб'ёмы вытворчасці ў прамысловасці выраслі амаль на 40 працэнтаў. У прыватнасці, назіраецца значнае павелічэнне выпуску электронікі, легкавых і грузавых аўтамабіляў, камбайнаў. Разам з тым праблем у сферы прамысловасці яшчэ хапае.

    - Але што з іншымі прамысловымі гігантамі? Чаму скараціліся аб'ёмы выпуску халадзільнікаў, трактароў, пагрузчыкаў, рухавікоў? Больш чым на чвэрць асеў "Бабруйскаграмаш". Толькі на 12 працэнтаў у 2023 годзе быў загружаны Мінскі падшыпнікавы завод, - заўважыў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў таксама нараўне з мадэрнізацыяй буйных прамысловых гігантаў надаць увагу стварэнню новых вытворчасцяў.

    - Нам неабходна стварыць абсалютна новыя, перадавыя вытворчасці, якія выпускаюць інавацыйныя прадукты.

    Аб асноўных акцэнтах нарады, чытайце на сайце "БелТА".

    Прэс-служба Мінлясгаса з выкарыстаннем матэрыялаў СМІ

    09.04.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў