Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

«У 2024-ы мы ўпэўнена ідзем з вамі разам». Аляксандр Кулік павіншаваў работнікаў і ветэранаў галіны з Новым годам і Калядамі

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Паважаныя працаўнікі лясной галіны! Дарагія ветэраны!
    Віншую вас з надыходзячымі святамі - Новым годам і Калядамі!

    Вось і прыйшоў час перагарнуць старонку адыходзячага 2023-га года. Ён быў розным: яркім, насычаным на рознага роду падзеі, адначасова – складаным і кідаючым выклік перад усімі намі, збольшага нявызначаным як усё новае і нязведанае, але для многіх усё ж шчаслівым і ўдалым.

    2023-i яшчэ больш нас з'яднаў і навучыў не баяцца цяжкасцяў. Чарговы раз мы даказалі самі сабе, што можам справіцца з любымі задачамі, бо працуем разам у адной камандзе - і заўсёды пры неабходнасці падтрымаем адзін аднаго.

    Мне вызначана ёсць завошта сказаць кожнаму з вас вялікае чалавечае ДЗЯКУЙ, ёсць і чаго пажадаць у новым годзе, бо як кажуць філосафы, самы вялікі выклік чалавек можа кінуць толькі сам сабе, а значыць, яго імкненням не можа быць мяжы.

    Кожны з вас пастараўся на сваім участку працы, падышоў да яе настолькі адказна, наколькі мог гэта зрабіць. Я кажу пра гэта з упэўненасцю, таму што за апошнія 1,5 гады мы бязлітасна развітваліся з тымі, хто прытрымліваўся іншых прынцыпаў. Страцілі шматлікіх адмыслоўцаў, кіраўнікоў, але ўзамен далі шанец маладым і прабіўным кадрам: тым, каго ў вызначаны момант часу проста не заўважалі, але хто гатоў сёння і цяпер, у гэты адказны перыяд часу, працаваць дзень і ноч на балазе як беларускага лесу, так і сваіх працоўных калектываў.

    Перш за ўсё, я хацеў бы падзякаваць вам за тое, як вы прафесійна справіліся з аховай лясоў ад пажараў. Пакуль лясы ўсяго свету шугалі як запалкі - вы ва ўмовах анамальнай спякоты не дапусцілі распаўсюджвання агню. Больш за тое: скарацілі сярэднюю плошчу ўзгаранняў практычна ў два разы! Ці гэта не паказчык зладжана працуючай сістэмы і прафесіяналізму нашых працаўнікоў?

    Я дзякую вам за тое, з якім трапятаннем і клопатам вы вырошчвалі саджанцы і сеянцы, клапаціліся пра іх, нібы пра малых дзяцей, беражліва стваралі лясы. За тое, як вы даглядалі іх, дапаўнялі і аднаўлялі, абаранялі ад дзікіх жывёл, хвароб і шкоднікаў.

    Ад тых, хто і пад пякучым сонцам, і пад праліўным дажджом нарыхтоўваў і вывозіў лес - у тым ліку, ад вас, вальшчыкаў лесу і аператараў лесанарыхтоўчай тэхнікі, трактарыстаў залежала, ці будзе праца ў вашых калег на цэху і ці будуць загружаны сыравінай дрэваперапрацоўчыя прадпрыемствы па ўсёй краіне.

    Я дзякую станочнікам і майстрам цэхаў, начальнікам прамысловых і планава-эканамічных аддзелаў, бухгалтарам, галоўным інжынерам спецыялістам па рэалізацыі, інжынерам па якасці за тое, што вы не разгубіліся, не страцілі надзею, у цяжкі момант сабраліся і працягнулі рабіць тое, што ўжо добра ведаеце. Дзякуючы кожнаму з вас галіна выстаяла ва ўмовах беспрэцэндэнтных санкцый. Гэта дарагога каштуе!

    Слова ўдзячнасці хачу выказаць і ідэалагічнаму актыву галіны. Вас не так шмат - на ўсе 37 тысяч усяго толькі сотня чалавек - але менавіта ў вашых руках сёння галоўнае: настрой і дух калектываў. Часам менавіта яны і задаюць тон усёй працы!

    А ў руках спецыялістаў па ахове працы - бяспека нашых работнікаў. У бягучым годзе без няшчасных выпадкаў у галіне, на жаль, не абышлося, але падкрэслю, што ні ў адным з іх не была ўстаноўлена віна наймальніка. З году ў год мы імкнемся да таго, каб выключыць падобныя факты, бо даражэй за чалавечае жыццё няма нічога. Нам важна, каб вы адчувалі клопат пра сябе, здаровымі і шчаслівымі вярталіся пасля працы да сваіх сем'яў.

    Вядома ж, асаблівыя словы падзякі я хачу выказаць кіраўнікам арганізацый. Усё, завошта я падзякаваў вышэй працаўнікоў нашай галіны, вы надзейна і моцна трымалі ў сваіх руках і на асабістым кантролі, раўналежна вырашаючы велізарную колькасць задач. Як кіраўнік не можа працаваць без каманды, так і каманда не можа працаваць без кіраўніка. Я рады, што ў 2024-м мы ўпэўнена ідзём з вамі разам: з тым корпусам дырэктароў, якія сапраўды знаходзяцца на сваім месцы. Забягаючы наперад адзначу, што толькі ў адзінкавых арганізацыях у нас засталіся вакансіі кіраўнікоў - упэўнены, што мы іх запоўнім ужо ў хуткім часе.

    Дарагія ветэраны лясной гаспадаркі! Напэўна, многія з вас дзівяцца, як хутка і імкліва ўсё мяняецца ў галіне, часам сумняваючыся: а ці трэба гэта? Паверце, усе змены прадыктаваны жыццём. Але ў аснове вядзення лясной гаспадаркі заўсёды быў, ёсць і будзе прафесіяналізм нашых працаўнікоў. Вы як ніхто іншы ведаеце: без любовi да лесу ў нашай галіне проста немагчыма працаваць. У цяперашняга пакалення гэта любоў ёсць, але ёсць і яшчэ адна каштоўнасць: вашы досвед і веды, на якія мы абапіраемся сёння. Хтосьці з вас цешыцца ціхім, спакойным жыцці пенсіянера, а хтосьці - ці ледзь не кожны дзень працягвае хадзіць на любiмую працу. Няхай і без запісу ў працоўнай кніжцы, вы працягваеце падказваць моладзі, як трэба працаваць і дзе можна пазбегнуць памылак - усё гэта ідзе ад душы і па вялікай любові да лесу - у ім ваша жыццё. Дзякуй вам, ветэраны, за тое, што вы заўсёды ахвотна падстаўляеце плячо дапамогі - мы гэта цэнім! І не выпадкова ў гэтым годзе правялі маштабную кампанію па ўвекавечанні памяці аб Заслужаных лесаводах БССР і Рэспублікі Беларусь - іх партрэты цяпер упрыгожваюць будынкі лясніцтваў і лясгасаў, РУП «Белдзяржлес», дзе доўгія гады працавалі перадавікі нашай галіны.

    Асобна хацеў бы адзначыць той факт, што ўпершыню пасля працяглага перапынку работнікі лясной гаспадаркі былі ўдастоены дзяржаўных узнагарод - медалёў «За працоўныя заслугі» і «За бездакорную службу III ступені». Іх атрымалі розныя катэгорыі работнікаў: ад лесніка да начальніка ўпраўлення міністэрства. І гэта прадмет гонару ўсёй нашай галіны. Не гаворачы ўжо аб сотнях грамат і падзяк ад вышэйшых дзяржаўных органаў улады, якімі былі адзначаны нашы людзі. Магу смела запэўніць, што ў надыходзячым годзе мы працягнем практыку вылучэння нашых людзей на дзяржаўныя ўзнагароды. Бо вы гэтага вартыя!

    Дарагія калегі! У перадпачатку зімовых свят я хачу пажадаць кожнаму з вас моцнага здароўя, дабрабыту, дабра. Хай усярэдзіне вас заўсёды будзе жыць любоў да лясной справы, а жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ прыгажэй, чысцей і ўтульней ніколі не пакідае. Мірнага неба нам у новым годзе, новых прафесійных вышынь і поспехаў!

    З Новым годам і Калядамі!

    З павагай, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік

    Крыніца: mlh.gov.by

    03.01.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў