Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Час ёлачных кірмашоў

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Традыцыйным навагоднім дрэвам лічыцца звычайная елка. Але перад святамі на базарах вы знойдзеце яшчэ сасну і піхту.

    22 снежня зарабіў ёлачны базар, размешчаны па адрасе г. Мінск, вул. Прытыцкага, 146. На ёлачных кірмашах прадстаўлены шырокі асартымент елак, соснаў, а таксама дацкая прыгажуня - піхта Нордман. Зрэзаную елку можна купіць за 12 руб. і вышэй, зрэзаныя сасну - за 19 руб. За елку ў кантэйнеры прыйдзецца заплаціць ад 25 да 46,50 руб. у залежнасці ад відавой назвы і метражу. Піхта Нордман абыйдзецца пакупніку ад 32,50 да 65 руб. Букеты з яловых і хваёвых галін можна набыць за 5 руб.

    Акрамя дрэў, на ёлачных кірмашах прадстаўлены шырокі асартымент навагодніх сувеніраў ручной працы, вырабленых з прыродных матэрыялаў: шары і зоркі на ёлку (4,50 і 3,50 руб.), калядныя вянкі (31,50-43,50 руб .), дэкаратыўныя ялінкі і падковы (23,00 і 5,50 руб.).

    І напрыканцы некалькі саветаў, як абраць добрае зрэзанае дрэва.

    1. Першае, на што вы павінны звярнуць увагу - ствол. Ён не павінен быць занадта тонкім. Для сярэдняй елкі, хвоі або піхты вышынёй 1,5-2 м мінімальным лічыцца дыяметр 6 см.

    2. Здаровае дрэва павінна мець ярка выражаны водар ігліцы. Вазьміце некалькі іголак і разамніце іх у руках. Калі паху не адчулі, лепш прайсці міма такога дрэва.

    4. Правядзіце рукой па галінцы. Калі іголкі не засталіся ў вашых пальцах, гэта добры знак.

    5. Сагніце галінку. Трываласць галінак не менш важная, чым свежасць самага дрэва. Слабыя проста не вытрымаюць цяжару цацак і апусцяцца пад іх вагой. Галіны, як і іголкі, павінны быць эластычнымі.

    5. Звярніце ўвагу на колер. Прыкметамі якаснага дрэва з'яўляецца глыбокі зялёны колер, а вось жоўты і аранжавы кажуць пра тое, што елка старая і абязводжаная. Такая наўрад ці дажыве да навагодніх святаў.

    24.12.2020 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў