Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Мінлясгас прэзентаваў у Індыі свой вопыт барацьбы з ляснымі пажарамі

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • З 1 па 3 лістапада 2017 г. у сталіцы Індыі Дэлі праходзіць міжнародны форум па папярэджанні і прафілактыцы лясных пажараў. Яго арганізатарам выступіў Сусветны банк. Рэспубліку Беларусь на форуме прадстаўляе першы намеснік Міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

    У працягу некалькіх дзён міжнародныя ўдзельнікі прэзентуюць распрацаваныя сістэмы, метады падаўлення пажараў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі сваіх краін. Напярэдадні беларускім вопытам аховы лясоў ад узгаранняў падзяліўся і прадстаўнік Мінлясгаса.

    Як адзначыў у сваім выступе Аляксандр Кулік, сістэма выяўлення лясных пажараў у Беларусі заснавана на ажыццяўленні наземнага маніторынгу, дыстанцыйнага візуальнага маніторынгу, дыстанцыйнага відэаманіторынгу, авіяцыйнага і касмічнага маніторынгу, што забяспечвае ў апошнія гады выяўленне 78 % пажараў плошчай да 0,1 га.

    Пры гэтым эфектыўнасць існуючай ў Беларусі структуры кіравання аховай лясоў ад пажараў даказваюць устаноўленыя за апошняе дзесяцігоддзе два гістарычных мінімуму па плошчы, пройдзенай ляснымі пажарамі: у 2011 (115,6 га) і ў 2013 гадах (50,0 га).

    У гэтым годзе спецыялістам Мінлясгаса ўдалося дабіцца зніжэння колькасці пажараў больш чым у 2 разы: з 270 да 121 выпадку. Пры гэтым плошча ўзгаранняў скарацілася ў тры разы: з 213 да 71 га.

    Асаблівую ўвагу Міністэрства лясной гаспадаркі аказвае ўзмацненні матэрыяльна-тэхнічнай базы лясгасаў. Так, у 2016 годзе за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця праведзена закупка 8 пажарных аўтамабіляў і 31 аўтамабіля падвышанай праходнасці для лясной аховы. Таксама Міністэрству лясной гаспадаркі ад Міністэрства абароны былі передаы 20 гусенічных шасі ГТ-МУ для тушэння пажараў у цяжкадаступнай, балоцістай мясцовасці.

    Прэс-служба Мінлясгаса

    04.11.2017 Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў