Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

cvr_galina

11 кастрычніка адбылася сустрэча працоўнага калектыва РЛСНЦ з намеснікам начальніка Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнікам унутранай службы Кашанковым Вадзімам Віктаравічам. У ходзе сустрэчы праведзена прафілактычная гутарка, дэманстрацыя навучальных відэаролікаў. Праведзена навучанне па пажарна-тэхнічным мінімуме.

На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі ў аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў. Толькі сёлета ў выніку непагадзі пацярпела, больш за 3 тысячы га ляснога фонду. Яго неабходна аднавіць цягам трох гадоў.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у акцыі! Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Са свайго боку лесагаспадарчыя ўстановы як заўсёды забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.

9 кастрычніка ўстанову "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" наведалі студэнты III курса ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт". Студэнты азнаёміліся з дзейнасцю навукова-даследчага аддзела ўстановы, з тэхналогіяй перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны, з тэхналогіяй вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, з дзейнасцю цэнтральнай аналітычнай лабараторыі РЛСНЦ.

Публікуем графік «прамых тэлефонных ліній», якія праводзяцца ў кастрычніку 2023 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі і начальнікамі структурных падраздзяленняў у выкананне падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2023 № 172.

Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дата

правядзення

Час правядзення

Нумар

тэлефона

КУЧЫНСКАЯ

Наталля Пятроўна,

начальнік аддзела метадалогіі і рэгулявання бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

07.10.2023

9:00-12:00

200 48 86

КРЭЧ

Уладзімір Іванавіч,

намеснік Міністра лясной гаспадаркі

14.10.2023

9:00-12:00

200 46 09

МАЦКЕВІЧ

Андрэй Анатольевіч,

начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі

21.10.2023

9:00-12:00

200 47 11

ТОРЧЫК

Дзмітрый Іванавіч,

начальнік упраўлення лясной гаспадаркі

28.10.2023

9:00-12:00

200 45 21

1 кастрычніка Беларусь адзначыла Дзень пажылых людзей. Дзень пажылых людзей накіраваны на ўсведамленне важнасці і патрэбнасці пажылога чалавека ў грамадскім жыцці.

Дзень пажылых людзей - свята, якое вельмі важнае сёння, т.я. ён дазваляе прыцягнуць увагу да шматлікіх праблем пажылых людзей, якія існуюць у сучасным грамадстве.

Старонка 24 з 31

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў