Надрукаваць гэтую старонку

Аб задачах на 2025-ы сёння будзе ісці размова на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі

Экспарт:
Падзяліцца:

У Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса збярэцца кіруючы актыў галіны, на пасяджэнне калегіі запрошаны і кіраўнікі з іншых ведамстваў.

У рамках пасяджэння будуць адзначаны лясгасы і ДВЛГА, якія спрацавалі летась лепш за іншых. Да вызначэння пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі камісія падышла максімальна строга.

За шэраг сур'ёзных недахопаў - спісанне і прыжывальнасць лясных культур, прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю, карупцыйныя злачынствы - з устаноў здымаліся балы. Такім чынам, лепшымі сталі тыя, хто не толькі ўпэўнена трымае вытворчыя паказчыкі, але і паказвае прыклад у лесааднаўленні і дысцыпліне.

07.02.2025 Крыніца: Ул. iнф.

Галерэя малюнкаў