Надрукаваць гэтую старонку

Выязны штаб па пытаннях распрацоўкі ветравальна-бураломных лесасек на базе Жлобінскага лясгаса

Экспарт:
Падзяліцца:

У Жлобінскім раёне лесагаспадарчыя арганізацыі вобласці правялі штаб па ліквідацыі наступстваў урагану. Удзел у нарадзе прыняў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

"На Жлобіншчыне, як і ў іншых пацярпелых раёнах, праца на лесасеках кіпіць, тэмпы аўральныя. Як падкрэсліў Аляксандр Кулік, графік напружаны, але леснікі яго прытрымліваюцца."

На Гомельшчыну сцягнуты ўсе рэсурсы, у тым ліку з іншых рэгіёнаў, працуюць 400 харвестэраў, 250 форвардараў, мноства іншай спецтэхнікі. Работы вядуць у тры этапы: нарыхтоўка і вывазка драўніны, ачыстка лесасек і адразу - падрыхтоўка глебы да лесааднаўлення.

"Праз месяц пачнем высаджваць лес, выконваць пастаўленую Кіраўніком дзяржавы задачу – адраджэнне зялёнага фонду ў сціснутыя тэрміны", - адзначыў кіраўнік Мінлясгаса.

05.09.2024 Крыніца:

Галерэя малюнкаў