Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца сёння

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але гэты дзень у сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнага сваяцтва, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязяў і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гэта свята тых канструктыўных сіл, якія, пераадолеўшы масіўны знешнi і ўнутраны ціск, змаглі закласці асновы адзінства на новым гістарычным этапе.

    2 красавіка ў Беларусі і Расіі Дзень яднання народаў штогод адзначаюць на дзяржаўным узроўні. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. Праз год 5 сакавіка была падпісана дамова аб саюзе Беларусі і Расiі. А 8 снежня 1999 года - дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі двух кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 г.

    Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у нашых дамах заўсёды пануюць мір і згода.

    02.04.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў