Установа
Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр

88-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з міжнародным удзелам

Экспарт:
Падзяліцца:
  • Друкаваць
  • Email
  • Супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела прынялі ўдзел у 88-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з міжнародным удзелам, якая праходзіла ў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

    Былі прадстаўлены даклады:

    - Уплыў спосабаў захоўвання жалудоў дуба чарэшчатага на дабраякаснасць;

    - Падрыхтоўка насення ліпы драбналістай да сяўбы з выкарыстаннем хімічнай скарыфiкацыi;

    - Вырошчванне сеянцоў дуба чарэшчатага ва ўмовах закрытага грунту з адкрытай і закрытай каранёвай сістэмай на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

    - Вырошчванне пасадачнага матэрыялу алешыны чорнай з адкрытай і закрытай каранёвай сістэмай ва ўмовах закрытага грунту на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

    - Рост аднагадовых сеянцоў бярозы павіслай ва ўмовах закрытага грунту на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

    - Біяметрычныя характарыстыкі пасадачнага матэрыялу клёну вастралістага пры вырошчванні ва ўмовах закрытага грунту на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

    - Уплыў агратэхнічных прыёмаў на біяметрычныя характарыстыкі аднагадовых сеянцоў ясеня звычайнага з закрытай каранёвай сістэмай;

    - Рост лясных культур елкі еўрапейскай, пры стварэнні якіх быў выкарыстаны пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай;

    - Ацэнка эфектыўнасці метадаў прышчэпкі ясеня звычайнага для вегетатыўнага размнажэння раслін устойлівых да халароваму некрозу.

    02.02.2024 Крыніца:

    © 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
    Усе правы абаронены

    Распрацоўка сайта
    Цэнтр выгадных рашэнняў