Прагляд налад

Памер шрыфта:
Колеры
Выявы

Налады

Обычная версия
Навiны
08.05.2025
Віншую са знамянальным вялікім святам усяго нашага народа - Днём Перамогі! Вялікая падзяка, гонар і…
08.05.2025
На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца ў Беларусі самым кранальным, самым душэўным святам. Задача кожнага…
08.05.2025
Памятаем подзвіг герояў: С.П. Жукоўскі, Н.І. Кірыкаў, Б.М. Юшын, П.Л. Вараб'ёў, А.М. Карымаў, М.Т. Цівунова.…
08.05.2025
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з глыбокай павагай успамінаем подзвіг усіх, хто ваяваў за…
08.05.2025
Напярэдадні Дня Перамогі работнікі нашага цэнтра наведалі памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны. Сёння, 8 мая…
05.05.2025
Гэта прафесійнае свята для тых, хто працуе ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. Віншуем усіх супрацоўнікаў…

Соб. инф.

У рамках рабочага візіту дэлегацыя Камітэта лясной гаспадаркі Маскоўскай вобласці наведала Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр.

Аўторак, 16 Жнівень 2022 14:02

«Тыдзень нулявога траўматызму»

З 15.08.2022 па 19.08.2022 аб'яўляецца «Тыднем нулявога траўматызму».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Куліка міністрам лясной гаспадаркі Беларусі.

Да гэтага часу Аляксандр Кулік працаваў на пасадзе дырэктара дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы "Кобрынскі доследны лясгас". Раней на працягу шэрага гадоў ён таксама займаў пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі, і ўся яго кар'ера звязана з работай у гэтай сферы.

Пасля прызначэння Аляксандр Антановіч паразмаўляў з журналістамі вядучых рэспубліканскіх СМІ. У сваім інтэрв'ю ён, у прыватнасці, расказаў:

"Сорак працэнтаў тэрыторыі нашай краіны займаюць лясы. Патрабаванне кіраўніка дзяржавы нязменнае - рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў і беражлівыя адносіны, - адзначыў новы кіраўнік ведамства. - Работа вядзецца па трох асноўных напрамках".

Першы напрамак - гэта якаснае лесааднаўленне, пасадкі, пасеў лесу. "На жаль, у гэтым пытанні ёсць недахопы, і кіраўнік дзяржавы прама пра гэта гаворыць. Другі напрамак - прамысловая дзейнасць. Патрапіла пад санкцыі прадукцыя дрэваапрацоўкі, але разам з тым гэта дазволіць стабілізаваць, і ўжо стабілізаваўся кошт на ўнутраным рынку на сыравіну для прадпрыемстваў з "больш паглыбленай ступенню дрэваапрацоўкі, - прадоўжыў Аляксандр Кулік. - Гэта тое, што цяпер запатрабавана на сусветным рынку: пліта, фанера, мэбля. У нас экспартавалася ў асноўным прадукцыя з нізкай дабаўленай вартасцю - гэта сырыя піламатэрыялы і часткова сухія. Таму зараз ёсць магчымасць больш паглыбляць перапрацоўку драўніны. І пераарыентацыя, мы ўжо адгружаем прадукцыю на Кітай, на Азербайджан першыя пастаўкі пайшлі".

Трэці напрамак, паводле слоў кіраўніка, - гэта беражлівыя адносіны да жывёльнага свету.

Новы міністр расказаў журналістам, што ўсё жыццё працуе ў гэтай сферы і ўпэўнены, што зможа эфектыўна прымяніць набыты вопыт на новай пасадзе.

Прэс-служба Мінлясгаса па матэрыялах БЕЛТА

Публікуем графік "прамых тэлефонных ліній", якія праводзяцца ў жніўні 2022 года кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі ў мэтах выканання падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2015 № 135.

Панядзелак, 18 Ліпень 2022 11:55

https://pravo.by/

 

© 2012-2020 У «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»
Усе правы абаронены

Распрацоўка сайта
Цэнтр выгадных рашэнняў