Надрукаваць гэтую старонку

15 мая - Міжнародны дзень сям'і

Экспарт:
Падзяліцца:

15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і.

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з гэтым цудоўным святам!

Самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека – гэта сям'я. Спачатку тая, у якой ён нараджаецца, а затым тая, якую ён стварае сам.

Сям'я – гэта людзі, звязаныя кроўна, духоўна, агульнасцю побыту і ўзаемнай адказнасцю, якія моцна трымаюць тваю руку ў смутку і радасці.

Сям'я – гэта пачуцці: любоў і адданасць, падтрымка і клопат, узаемная павага і вера адзін у аднаго.

Сям'я – гэта дом і прытулак, куды кожны імкнецца вярнуцца, дзе мы чэрпаем сілы на любым этапе жыццёвага шляху.

Дарагія сябры, няхай гэты дзень і ўсё ваша жыццё будуць напоўнены радасцю, любоўю, верай у дабро! Жадаем усім сямейнага шчасця, росквіту і даўгалецця, мірнага яснага неба!

15.05.2025 Крыніца: Ул. iнф.