У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з глыбокай павагай успамінаем подзвіг усіх, хто ваяваў за нашу Радзіму супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі важна не забываць і перадаваць нашчадкам гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, распавядаць пра яе герояў і іх подзвігі, пра мірных жыхароў, якія прайшлі праз нягоды ліхалецця і захавалі мужнасць, добрае сэрца і любоў да Радзімы.