Надрукаваць гэтую старонку

З 80-годдзем Вялікай Перамогі!

Экспарт:
Падзяліцца:

Віншую са знамянальным вялікім святам усяго нашага народа - Днём Перамогі!

Вялікая падзяка, гонар і слава ўсім, хто гераічна змагаўся за свабоду нашай Радзімы, пераадолеў усе нягоды і жахі вайны, тым, хто набліжаў перамогу, як толькі мог — і на фронце, і ў тыле. Няхай надоўга застанецца светлая памяць у нашых душах і сэрцах пра герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу шчаслівую будучыню і дабрабыт, за чыстае, мірнае неба над нашымі галовамі. Жадаю, каб усе жудасныя эпізоды вайны засталіся толькі ў памяці і гістарычных мастацкіх фільмах, як легендарны подзвіг вялікага нашага народа. Хай на нашай зямлі ніколі больш не будзе вайны! Хай у блакітным небе над нашай Радзімай ніколі не рвуцца снарады, хай не будуць плакаць дзеці, удовы і маці!

Жадаю ўсім моцнага здароўя і бясконцага шчасця, любові, дабра, годнага дабрабыту і міру!

З павагай, дырэктар
А. М. Карась

08.05.2025 Крыніца: Ул. iнф.