Унікальная падзея гэтымі хвілінамі праходзіць у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Сёння, 30 красавіка, работнікі РЛСНЦ разам з работнікамі апарата Мінлясгаса і падначаленымі рэспубліканскімі арганізацыямі, Магілёўскім ДВЛГА і Бабруйскім лясгасам прынялі ўдзел у памятнай пасадцы лясных культур у выглядзе надпісу "9 мая".
Лесапасадка прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праз дзесяцігоддзі з вышыні птушынага палёту нашы нашчадкі будуць бачыць гэтую святую дату для кожнага беларуса. Надпіс ствараецца з саджанцаў хвоі і бярозы.
Дзень Перамогі - гэта свята ўсяго беларускага народа, каштоўнасць якога непарушная. І мы рады ўнесці свой маленькі зялёны ўклад у яго ўвекавечанне.
Дарэчы, гэта першы жывы надпіс з дрэў у гісторыі суверэннай Беларусі!