Надрукаваць гэтую старонку

Памятныя пахаванні назаўжды застануцца якарамі памяці

Экспарт:
Падзяліцца:

У рамках Года добраўпарадкавання, рэспубліканскай акцыі " Чыста! Праф! Саюз!" апарат Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, абкам Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза, прафактывісты Гарадоцкага лясгаса, Віцебскдрэва, цэнтра падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса, РЛСНЦ на чале з намеснікам старшыні Яўгенам Крыскевічам сёння адправіліся ў в. Малашанкі Гарадоцкага раёна (Віцебская вобл.)

Менавіта тут знаходзіцца воінскае пахаванне (брацкая магіла ў якой спачывае 398 салдат і афіцэраў, якія вызвалялі раён).

19 снежня 1943 года ішла Гарадоцкая наступальная аперацыя.

2-гі батальён 99 гвардзейскага стралковага палка пад камандаваннем гвардыі капітана Георгія Іванавіча Фёдарава атакаваў засеўшых на вышыні 247 фашыстаў, каб прабіць праход для астатніх палкоў на шашы "Невель-Гарадок" і ў далейшым наступаць на г. Гарадок.

Аднак, праціўнік сілай роты аўтаматчыкаў, пры падтрымцы танкаў перайшоў у контратаку. Батальён працягваў весці бой у акружэнні. 10 параненых чырвонаармейцаў, якія выйшлі з надыходам цемры, паведамілі пра гібель батальёна. Загінула каля 200 салдат, уключаючы капітана Фёдарава. Усе яны спачываюць тут, на гэтым пахаванні…

Да памятнага манумента прафактывісты ўсклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі салдат і афіцэраў, якія вызвалялі Гарадоцкі раён.

24.04.2025 Крыніца: Ул. iнф.

Галерэя малюнкаў