Надрукаваць гэтую старонку

Калектыў установы "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" наведаў экспазіцыю Аперацыя "Баграціён"

Экспарт:
Падзяліцца:

На 71-м кіламетры шашы Бабруйск – Мазыр знаходзіцца знакавае для ўсіх нас месца – экспазіцыя Аперацыя "Баграціён". Тут у чэрвені 1944 года пачалася наступальная аперацыя савецкіх войскаў "Баграціён".

Тут узведзены памятны знак, капліца, бліндажы і акопы, музей, абсталяваны пляцоўкі, на якіх размяшчаюцца ўзоры ваеннай тэхнікі і ўзбраення. Экспазіцыя атрымала статус філіяла Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Вышыня памятнага знака - сем метраў. У цэнтры барэльефа фігуры чатырох вялікіх палкаводцаў: Канстанціна Ракасоўскага, Георгія Жукава, Паўла Батава і Міхаіла Панова. Справа і злева фігуры надыходзячых савецкіх воінаў.

Манумент адкрыты ў чэрвені 2014 года. Усталяваны каля вёскі Ракавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Менавіта адсюль савецкія войскі пачалі маштабнае вызваленне Беларусі. "Баграціён" увайшоў у падручнікі як самая паспяховая наступальная аперацыя XX стагоддзя, паклаўшы пачатак вызваленню ўсёй Беларусі.

У чэрвені 1944-га савецкія войскі, выкарыстоўваючы макраступы, валакушы, плыты і гаці, паднеслі непрыяцелю забойны сюрпрыз. Танкі, людзі, артылерыя нечакана для немцаў прайшлі праз непраходныя балоты і заспелі гітлераўцаў знянацку, двума галоўнымі ўдарамі ўзяўшы ў абцугі нямецкія арміі групы "Цэнтр".

У выніку наступу была не толькі вызвалена тэрыторыя Беларусі, але ўтварыўся 900-кіламетровы пралом паміж групамі нямецкіх армій "Поўдзень" і "Поўнач". Для яе закрыцця камандаванне вермахта перакінула з іншых участкаў фронту 46 дывізій і 4 брыгады. Гэта палегчыла наступ як саюзнікам на Захадзе, так і савецкім войскам ва Украіне і Прыбалтыцы. З беларускіх балот пачынаўся шлях на Берлін.

Аперацыя "Баграціён" праходзіла з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года, завяршыўшыся ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта адна з найбуйнейшых ваенных аперацый за ўсю гісторыю чалавецтва. У гэтай бітве з абодвух бакоў удзельнічалі 4 мільёны чалавек, каля 62 тысяч гармат і мінамётаў, больш за 7500 танкаў, звыш 7100 самалётаў.

Грандыёзнае бітва разгарнулася на фронце ў 1100 кіламетраў. Страты праціўніка перавысілі 539 тысяч чалавек: 381 тысяча забітымі і 158 тысяч палоннымі. За час правядзення "Баграціёна" загінулі 180 тысяч савецкіх салдат, 600 тысяч было паранена.

Апісанне экспазіцыі sv-biznes.by

07.04.2025 Крыніца: Ул. iнф.

Галерэя малюнкаў