Надрукаваць гэтую старонку

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Экспарт:
Падзяліцца:

Паважаныя калегі, ветэраны лясной гаспадаркі!

Віншую вас з адным з галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца падмуркам для развіцця свабоднай, моцнай і незалежнай дзяржавы. Яе прыняцце вызначыла галоўныя мэты нашай гісторыі, у якой вызначаны асновы палітычнай, прававой і эканамічнай сістэм дзяржавы, а таксама прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам. Асноўны закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання.

Наша асноўная задача - шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, квітнеючую дзяржаву.

Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі – міру і працвітання! Няхай гэта дзяржаўнае свята будзе сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян Рэспублікі Беларусь! Поспехаў вам, новых дасягненняў, дабрабыту і згоды!

З павагай, дырэктар РЛСНЦ

Андрэй Мікалаевіч Карась

14.03.2025 Крыніца: Ул. iнф.