Надрукаваць гэтую старонку

Месячнік па ахове працы праходзіць у арганізацыях Мінлясгаса

Экспарт:
Падзяліцца:

Увесь люты ў галіне надаюць асаблівую ўвагу работнікам, якія занятыя на лесанарыхтоўках (у тым ліку на ветравальна-бураломных лесасеках), дрэваапрацоўчых вытворчасцях і пагрузачна-разгрузачных работах.

Да канца лютага ў сістэме Мінлясгаса будуць узмоцнены ўсе віды кантролю за выкананнем патрабаванняў работнікамі па ахове працы, арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы і штотыднёвае правядзенне пазапланавых інструктажоў па ахове працы з работнікамі па рабочых прафесіях.

У выпадку выяўлення з боку работнікаў галіны парушэнняў патрабаванняў заканадаўства па ахове працы, будуць прымацца меры матэрыяльнага і дысцыплінарнага ўздзеяння з наступным абавязковым правядзеннем пазачарговай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

Мэта - дастукацца да кожнага работніка галіны, што няма нічога важнейшага за іх жыццё і здароўе

Прэс-служба Мінлясгаса

mlh.by

04.02.2025 Крыніца: Ул. iнф.