Надрукаваць гэтую старонку

У цэнтры важных падзей

Экспарт:
Падзяліцца:

Сёння работнікі лясной гаспадаркі наведалі Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, які ўрачыста адкрыўся ў гэтыя выхадныя.

Кіруючым кадрам усіх абласных аб'яднанняў і лясгасаў краіны, кіраўнікам рэспубліканскіх арганізацый выпала магчымасць асабіста пазнаёміцца з унікальнай выставай дасягненняў "Мая Беларусь".

А прама зараз кіруючы актыў галіны накіроўваецца на пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што на носе Новы год, пытанні будуць разгледжаны зусім не святочныя: вынікі ўзнаўлення лясоў, барацьба з карупцыяй, сітуацыя з аховай працы і вытворчым траўматызмам.

30.12.2024 Крыніца: Ул. iнф.

Галерэя малюнкаў