У рамках дабрачыннай акцыі кіраўніцтва ўстановы "Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр" павіншавалі з надыходзячымі навагоднімі святамі дзяцей грамадскай дабрачыннай арганізацыі "Беларускі дзіцячы хоспіс". Дзеці атрымалі падарункі і навагоднюю ёлку. Работнікі выказалі падзяку за аказаную дапамогу.