Надрукаваць гэтую старонку

Віншаванне міністра лясной гаспадаркі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Экспарт:
Падзяліцца:

Паважаныя калегі!

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэта свята сімвалізуе шматвяковыя гістарычныя сувязі, агульныя каштоўнасці і сяброўства, якое злучае нашы краіны.

У рамках Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія ўзмацняюць вытворчую кааперацыю, рэалізуюць новыя перспектыўныя праекты ў самых розных галінах, уключаючы лясную гаспадарку. Прыкладам таму служыць наша цеснае партнёрства з кіраўнікамі і спецыялiстамі ляснога сектара Расійскай Федэрацыі. Расійскія калегі штогод праходзяць навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса. Наладжаны пастаянны абмен вопытам па пытаннях вядзення гадавальніцкай гаспадаркі, аховы лясоў ад пажараў, прымянення машын і механізмаў для догляду лесу.

Трагедыя, якая адбылася ў Падмаскоўі, паказала, што беларусы і расіяне застаюцца разам не толькі ў радасці, але і ў горы. Мы падзяляем боль страты і заўсёды гатовы падставіць сваё плячо нашаму брацкаму народу. У гэтыя складаныя часы мы адзіныя як ніколі!

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр КУЛІК

02.04.2024 Крыніца: