Надрукаваць гэтую старонку

Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указы «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў» і «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»

Экспарт:
Падзяліцца:

Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання - 4 красавіка 2024 года.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.

Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду - забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

22 11 23 6

22.11.2023 Крыніца: