Надрукаваць гэтую старонку

Акцыя "Аднавім лясы разам!" адбудзецца 21 кастрычніка

Экспарт:
Падзяліцца:

На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі ў аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў. Толькі сёлета ў выніку непагадзі пацярпела, больш за 3 тысячы га ляснога фонду. Яго неабходна аднавіць цягам трох гадоў.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у акцыі! Для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Са свайго боку лесагаспадарчыя ўстановы як заўсёды забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.

19 10 23 9

19.10.2023 Крыніца: