Надрукаваць гэтую старонку

Лясная галіна краіны запрашае прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу»!

Экспарт:
Падзяліцца:

Тэрміны правядзення акцыі «Тыдзень лесу» ў рэгіёнах (БУДЗЕ ДАПОЎНЕНА)

Сталі вядомы тэрміны правядзення рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу» ў рэгіёнах. Адзначым, што кожны год кампанія праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2023-м яна будзе праходзіць ужо 16-ы раз і прысвечана Году міру і стварэння.

ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ Ў РЭГІЁНАХ:

  • У Брэсцкай вобласці: з 1 па 8 красавіка
  • У Віцебскай вобласці: З 15 па 22 красавіка
  • У Гомельскай вобласці: З 8 па 15 красавіка
  • У Гродзенскай вобласці: З 15 па 22 красавіка
  • У Мінскай вобласці: з 8 па 15 красавіка
  • У Магілёўскай вобласці: 17 па 23 красавіка

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца у бліжэйшы лясгас ці лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, абазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу»!

Прэс-служба Мінлясгаса

27.03.2023 Крыніца: