Надрукаваць гэтую старонку

Дырэктар Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра У. В. Цецяронак, аб праекце новай Канстытуцыі

Экспарт:
Падзяліцца:

З 27 снежня 2021 года грамадзяне Беларусі абмяркоўваюць прадстаўлены на ўсенароднае абмеркаванне абноўлены Асноўны Закон краіны - Канстытуцыю.

Менавіта нам - народу Беларусі трэба вызначыць якім мы бачым Асноўны Закон краіны і ў адказны момант прадэманстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю і тым самым унесці свой уклад у развіццё і ўмацаванне нашай дзяржаўнасці.

Гісторыю беларускай дзяржаўнасці нельга назваць простай. Але мяркую, што мы адзіныя ў імкненні жыць у сваім доме пад мірным небам, усведамляем цяперашнюю задачу - пакінуць нармальную кіруемую краіну і дзяржаву для сваіх дзяцей.

Так, менавіта зараз важна захаваць тое, што ўжо створана ў нашай краіне і стварыць умовы (падмурак) для далейшага стабільнага развіцця нашай роднай Беларусі.

Мы, калектыў РЛСНЦ з вялікай адказнасцю падыходзім да маючага адбыцца рэферэндуму, як і ў цэлым адказна ставімся да вырашэння важнейшых задач Нашай Краіны.

Мы не застанемся ўбаку і кожны з нас прыме правільнае рашэнне для сябе, думаючы аб будучыні сваіх дзяцей, унукаў і аб сваёй будучыні.

14.01.2022 Крыніца: