Надрукаваць гэтую старонку

Унікальны сродак для раслін «Карняплюс» распрацавалі навукоўцы БДУ

Экспарт:
Падзяліцца:

Біяпрэпарат прызначаны для стымуляцыі каранёвай сістэмы раслін, павышэння іх ўраджайнасці і паляпшэння якасці пладоў. Ён падыходзіць для ўжывання на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу і асабістых прысядзібных участках. У параўнанні з замежнымі аналагамі беларуская навацыя мае высокую эфектыўнасць і нізкі кошт.

Распрацоўшчыкамі выступілі супрацоўнікі НДЛ малекулярнай генетыкі і біятэхналогіі біялагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам загадчыцы лабараторыі Ірыны Феклiставай.

Біярэпарат «Карняплюс» уяўляе сабой канцэнтрат завісі жывых клетак рызасферных бактэрый. Іх клеткі і сінтэзаваныя імі метабаліты валодаюць здольнасцю актываваць рост кораня і самой расліны. Для паліву пад корань расліны выкарыстоўваецца 1%-ны водны раствор прэпарата.

Эфектыўнасць «Карняплюс» пацвердзілі палявыя даследаванні, праведзеныя на агароднінных культурах абароненага і адкрытага грунту. Па выніках эксперыментаў адзначана павелічэнне ўраджайнасці агуркоў на 13,1%, капусты белакачаннай - на 8,8%.

У гэтым годзе біяпрэпарат будзе ўкаранёны ў серыйную вытворчасць.

Стварэнне экалагічна бяспечных біясродкаў для стымуляцыі росту раслін і абароны сельскагаспадарчых культур ад узбуджальнікаў захворванняў сёння з'яўляецца актуальным навуковым кірункам у Беларусі. Дарэчы, у БДУ актыўна вядзецца работа па распрацоўцы розных па форме, тыпу і прымяненню экалагічна бяспечных мікробных прэпаратаў для раслін. Сярод іх мікрабіялагічнае ўгнаенне, якое паскарае тэмпы раскладання іржышча і саломы «Жыцень», біяпрэпарат «МаксIмун» для індукцыі неспецыфічнай устойлівасці, прэпарат «Немацыд» для падаўлення галовай нематоды і інш.

Крыніца: Беларускі дзяржаўны універсітэт

14.01.2021 Крыніца: