Надрукаваць гэтую старонку

У Беларусі 2021 год - год народнага адзінства

Экспарт:
Падзяліцца:

2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства. З такой ініцыятывай выступіў Кіраўнік дзяржавы падчас традыцыйнага навагодняга звароту да жыхароў нашай краіны.

"Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перавернем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новы раздзел незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

01.01.2021 г. Прэзідэнт падпісаў Указ № 1 «Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства». Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

 

11.01.2021 Крыніца: