Надрукаваць гэтую старонку

Савет Рэспублікі адзначыў заслугі лесаводаў краіны

Экспарт:
Падзяліцца:

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагародзіў Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу работнікаў лясной галіны.

Так, за вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую плённую працу ў галіне лясной гаспадаркі быў адзначаны Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч.

Акрамя таго, Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь атрымалі:

· дырэктар ДЛГУ «Краснапольскі лясгас» Сяргей Аляксандравіч Жэбін;

· дырэктар ДЛГУ «Лепельскі лясгас» Андрэй Іванавіч Бародзіч;

· галоўны ляснічы ДЛГУ «Бягомльскі лясгас» Аляксандр Іванавіч Давідовіч;

· дырэктар ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Рыгор Мечыслававіч Доўгі.

Віншуем!

15.01.2018 Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь