Надрукаваць гэтую старонку

88-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з міжнародным удзелам

Экспарт:
Падзяліцца:

Супрацоўнікі навукова-даследчага аддзела прынялі ўдзел у 88-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з міжнародным удзелам, якая праходзіла ў УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

Былі прадстаўлены даклады:

- Уплыў спосабаў захоўвання жалудоў дуба чарэшчатага на дабраякаснасць;

- Падрыхтоўка насення ліпы драбналістай да сяўбы з выкарыстаннем хімічнай скарыфiкацыi;

- Вырошчванне сеянцоў дуба чарэшчатага ва ўмовах закрытага грунту з адкрытай і закрытай каранёвай сістэмай на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

- Вырошчванне пасадачнага матэрыялу алешыны чорнай з адкрытай і закрытай каранёвай сістэмай ва ўмовах закрытага грунту на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

- Рост аднагадовых сеянцоў бярозы павіслай ва ўмовах закрытага грунту на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

- Біяметрычныя характарыстыкі пасадачнага матэрыялу клёну вастралістага пры вырошчванні ва ўмовах закрытага грунту на базе ўстановы «Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр»;

- Уплыў агратэхнічных прыёмаў на біяметрычныя характарыстыкі аднагадовых сеянцоў ясеня звычайнага з закрытай каранёвай сістэмай;

- Рост лясных культур елкі еўрапейскай, пры стварэнні якіх быў выкарыстаны пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай;

- Ацэнка эфектыўнасці метадаў прышчэпкі ясеня звычайнага для вегетатыўнага размнажэння раслін устойлівых да халароваму некрозу.

02.02.2024 Крыніца: